Секцыя 11. ІЛЮСТРАВАНЫЯ БІБЛІІ

101. Новы Запавет з ілюстрацыямі Матэвуса Мерыяна

Франкфурт. 1627 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Біблія з гравюрамі знакамітага швейцарскага мастака і гравёра Матэвуса Мерыяна (1593-1650 гады жыцця) з’яўляецца яркім прыкладам ілюстраваных біблейскіх выданняў першай паловы 17 стагоддзя.