Секцыя 9. КНІГА КНІГ – УПЛЫВОВЫЯ ПЕРАКЛАДЫ НОВАГА ЧАСУ

88. Пор-Раяльская Біблія

Парыж. 1711 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Выданне Бібліі ў перакладзе на французскую мову Луі-Ісака Лемэтра дэ Сасі (1613–1684 гады) — французскага багаслова і гуманіста, янсенісцкага святара манастыра Пор-Раяль. Адзін з самых шырокавядомых і даступных перакладаў на французскую мову ў 18 стагоддзі для шырокай публікі, якая не ведала лацінскай мовы.