Полацкае Евангелле канца 12 – пачатаку 13 стагоддзя – старажытны помнік кніжнай культуры Беларусі на царкоўнаславянскай мове, напісаны прыгожым уставам (даўняй формай кірыліцы) на пергаменце. Запісы і нататкі на палях Евангелля захавалі асаблівасці жывога слова таго часу, калі адбывалася фармаванне беларускай мовы.