Богаслужэбны Апостал змяшчае тэксты Новага Запавету – Дзеянняў і Пасланняў апостальскіх. Слова “апракас” перакладаецца як “святочны”. У кнізе Апостал-апракас тэксты размешчаны ў суадносінах з царкоўнымі святамі, пачынаючы з Пасхі. Апостал чытаўся і чытаецца на богаслужэнні перад Евангеллем і з'яўляецца важнай кнігай хрысціян. У кнізе ёсць запіс былога ўладальніка Ваські Багданава за 1694 год.