18 стагоддзе. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь
Сувой на пергаменце, знойдзены на тэрыторыі Беларусі. Выкананы на іўрыце «квадратным» каліграфічным почыркам, без аздабленняў. Магчыма, быў выраблены ў адной з яўрэйскіх духоўных вучэльняў – ешыботаў у 18 стагоддзі. Ешыботы на той час існавалі ў Мінску, Брэсце, Слуцку, Валожыне і інш.