Канец 19 - пачатак 20 стагоддзя Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь
У Беларусі Псалтыр часта быў кнігай для навучання грамаце пасля буквара і Часаслова не толькі сярод святароў, але і свецкіх асоб. Ён аказаў вялікі ўплыў на старажытную пісьменнасць, у тым ліку на творы Кірылы Тураўскага, які часта спасылаецца на псалмы і розныя выслоўі з Псалтыра.