У апошні год сваёй працы ў Празе Францыск Скарына выдаў першую з кніг Бібліі - Кнігу Быцця. У ёй ён змясціў агульны тытульны аркуш да ўсёй Бібліі і абагульненую прадмову, якая вызначала выдавецкую канцэпцыю першадрукара: ён планаваў выдаць усе кнігі Бібліі. Біблія ў выданні доктара Скарыны - гэта не царкоўнае і не акадэмічнае выданне для навуковых мэтаў, гэта - першае выданне Святога Пісання для хатняга чытання.