Поўны пераклад Святога Пісання на польскую мову (другі пасля Бібліі Леапаліты), выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага 4 верасня 1563 года. Адзін з першых поўных перакладаў новага часу з арыгінальных моў: іўрыта і грэцкай мовы. Самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга 16 стагоддзя.