Трэцяе выданне Апостала, ажыццяўлёнае ў Магілёве выдатным беларускім друкаром, асветнікам і перакладчыкам Спірыдонам Собалем, заснавальнікам друкарняў у Кіеве (1628 год), Куцейне (1635 год) і Буйнічах (1635 год). Асобнік пэўны час захоўваўся ў бібліятэцы Полацкага Сафійскага сабора, аб чым сведчыць уладальніцкі запіс.