Секцыя 13. СТАРАДРУКАВАНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ БІБЛІІ

138. Новы Запавет з Псалтыром

Куцейна. 1652 год. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Кніга была выдадзена ў друкарні, заснаванай друкаром Спірыдонам Собалем у Куцеінскім Богаяўленскім манастыры пад Оршай. У выданні змешчаны чатыры поўнафігурныя гравюры з выявамі апосталаў.