Выданне вядомае як «Біблія Казлоўскага». Створана намаганнямі рымска-каталіцкага дзеяча, арцыбіскупа Магілёўскага, біблеіста - Шымана Марціна Казлоўскага (жыў у 1819 — 1899 гадах), папулярызаваў тэкст «Вульгаты» ў перакладзе Якуба Вуека. Рабіў вялікі націск на тое, каб ксяндзы чыталі Біблію і цікавіліся літургіяй.