Лодзь. 1926–1928 гады. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь
Баптысцкі пастар з Брэста Лукаш Дзекуць-Малей у 1926 годзе выдаў пераклад Евангелля паводле Лукі. Вядомы беларускі культурны і палітычны дзеяч Антон Луцкевіч узяўся рэдагаваць тэкст перакладу. Было створана «Таварыства для перакладу Святога Пісання на беларускую мову».