Секцыя 14. СУЧАСНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ БІБЛІІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

152. Новы Запавет у афіцыйным перакладзе Каталіцкага Касцёла Беларусі

Мінск. 2017 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Камісія па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Каталіцкага Касцёла падрыхтавала шэраг перакладаў літургічных і біблейскіх тэкстаў. У 2002-2005 гадах быў падрыхтаваны і выдадзены «Імшальны лекцыянарый» - урыўкі Святога Пісання Старога і Новага Запавету, якія чытаюцца на імшы на працягу года. У 2012 годзе Камісіяй былі выдадзены чатыры Евангеллі пад адной вокладкай, а ў 2017 годзе - поўны тэкст Новага Запавету.