Секцыя 3. РУКАПІСЫ ЭПОХІ НОВАГА ЗАПАВЕТУ

17. Грэчаскі папірус з тэкстам з 1-га Паслання да Карынфянаў

125–175 гады нашай эры. Музей хрысціянскіх місій, Паўднёвая Карэя

Захавалася каля 150 грэчаскіх папірусаў з тэкстам Новага Запавету. Дадзены папірус з'яўляецца адным з найбольш  ранніх і рэдкіх спісаў,  якія датуюцца  сярэдзінай  2 стагоддзя нашай эры, або яшчэ больш старажытны. Таксама з’яўляецца найранейшым з вядомых на дадзены момант тэкстам паслання Святога апостала Паўла.