Секцыя 7. SOLA SCRIРTURA – ЕЎРАПЕЙСКАЯ РЭФАРМАЦЫЯ

49. Джон Пярві. «Пралог да Бібліі Уікліфа»

Лондан: Роберт Кроўлі. 1550 год. Музей кнігі, Лондан, Вялікабрытанія

Асобнік Пралога да Бібліі Уікліфа, складзены рэдактарам і адным з асноўных перакладчыкаў гэтай Бібліі. У ім утрымліваецца найкаштоўная інфармацыя пра перакладніцкую працу. Надрукаваны ў 1550 годзе.