Секцыя 9. КНІГА КНІГ – УПЛЫВОВЫЯ ПЕРАКЛАДЫ НОВАГА ЧАСУ

84. Астрожская Біблія

Астрог, 12 жніўня 1581 год .Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь

Астрожская Біблія – фаліянт аб'ёмам у 1256 старонак – быў першым поўным і лепшым для свайго часу перакладам Бібліі на царкоўнаславянскую мову. Кніга была надрукавана Іванам Фёдаравым па ініцыятыве і на сродкі князя Канстанціна Астрожскага.