Секцыя 11. ІЛЮСТРАВАНЫЯ БІБЛІІ

99. Апакаліпсіс святога Яна

Германія. Каля 1470 года. Факсімільнае выданне. Арыгінал захоўваецца ў Бібліятэцы Ньюберы, Чыкага, ЗША

Апакаліпсіс святога Яна ўтрымлівае ілюстрацыі, заснаваныя на папулярных сярэднявечных цыклах на тэму Апакаліпсіса. Тут прадстаўлена блочная кніга, надрукаваная каля 1470 гада, тэкст якой выразалі на драўляных дошках і пакрывалі чарніламі, пасля чаго з іх здымалі адбіткі.